Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі ў калонію
У судзе Заводскага раёна Менска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Менску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
Сястра палітвязня падзялілася вестачкай ад яго:
„Всем остальным огромнейший привет от меня. Спасибо за доверие и солидарность! Пусть удача сопутствует всем Нам! Наше время непременно наступит, и Мы к нему всё ближе!”
„Вясна”