Палітзняволенага лекара асудзілі за каментары другі раз
У судзе Пухавіцкага раёна вынеслі другі прысуд у адносінах да палітзняволенага лекара-неўролага Аляксандра Цялегі.

Напачатку года яго ўжо асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за 32 каментары ў адносінах да суддзяў, чыноўнікаў, сілавікоў. Палітвязня ўжо накіравалі адбываць тэрмін у бабруйскую калонію № 2, але супраць яго зноў узбудзілі крымінальную справу за каментары — у адносінах да вайскоўца, які застрэліў у жніўні 2020 года ў берасцейца Геннадзя Шутава.
Цяпер лекара судзілі ў Мар’інай Горцы — менавіта там размяшчаецца вайсковая частка, у якой служыў гэты вайсковец. Ён, як і па справе супраць палітвязня Аляксандра Кардзюкова і загінулага Генадзя Шутава, праходзіў на гэтым працэсе пацярпелымі.
Справу разглядала суддзя Вольга Бабук. Вядома, што пракурор запрашваў для Цялегі па новых эпізодах яшчэ паўгады пазбаўлення волі. У выніку суддзя прызначыла яму столькі ж — на агульны тэрмін гэта не паўплывала.
Вясна
