Палітзняволенага Міхаіла Лапунова арыштавалі сёмы раз запар



Міхаіл Лапуноў — бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова — днямі ён мусіў выйсці на волю, але гэтага не адбудзецца, бо яго зноў арыштавалі. Трэцяга лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшоў чарговы суд над ім паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя Віктар Казачок прызначыў яму чарговыя 15 сутак, піша „Гомельская Вясна”. Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя