Палітзняволенага Сяргея Крупеніча таксама арыштавалі на чарговыя 15 сутак




Палітзняволенага Сяргея Крупеніча таксама арыштавалі на чарговыя 15 сутак.  Анастасія павінна была выйсці яшчэ ўчора, але за дзве гадзіны да вызвалення дзяўчыну перавялі з ЦІПа ў ІЧУ і склалі новы пратакол. Сяргей сёння таксама не выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы. 

На сям’ю ў чарговы раз участковыя Ленінскага РУУСа склалі пратакол за перасылы адно аднаму ў прыватных паведамленнях навін з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.

Суддзі неаднаразова адмаўлялі адвакатам, каб аб’яднаць пратаколы за розныя рэпосты ў адзін, таму за кожную навіну з «экстрэмісцкіх» каналаў, знойдзеную ў тэлефоне Анастасіі, сям’ю судзяць асобна адразу пасля заканчэння мінулага арышту. Анастасія правядзе агулам за кратамі 126 сутак, а яе муж — 127.

Беларускае Радыё Рацыя