Палітзняволенай Кацярыне Андрэевай дазволілі спатканне з мужам



Муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай  Ігар Ільяш 27 красавіка трапіў на спатканне да жонкі. 

У Кацярыны заставалася права толькі на адно спатканне да этапавання ў калонію з дазволу кіраўніка жодзінскай турмы. І яго сёння, 27 красавіка, выкарыстаў Ільяш. Ён адзначае, што пасля таго як у Жодзіна прыйшлі дакументы з суду, яго жонку і асуджаную з ёй Дар’ю Чульцову могуць этапаваць у Гомель у любы момант.

Таксама ад сёння па перадачах і пасылках дзейнічаюць правілы калоніі — не больш за 4 перадачы і 2 бандэролі за год, і толькі ад сваякоў. Астатнія цяпер могуць дасылаць Андрэевай і Чульцовай толькі лісты, паштоўкі, тэлеграмы.

Беларускае Радыё Рацыя