Палітзняволенай Ксеніі Сырамалот дазволілі ў калоніі сустрэцца з сястрой



Палітзняволенай студэнтцы Ксеніі Сырамалот дазволілі ў калоніі сустрэцца з сястрой.

Тая распавяла пра спатканне ў жаночай калоніі: „Правялі з ёй цэлыя суткі разам. Выглядае крута, бадзёрая, разумная і класная… Мае 3-ці раздрад закройшчыцы. Вядома, многія навіны для яе сюрпрыз, але яны там добра ўмеюць здагадвацца пра ўсё”.

Нагадаем, Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ і фігурантка „справы студэнтаў”. 16 ліпеня суд прысудзіў дзяўчыне 2,5 гады калёніі. З кастрычніка яна адбывае тэрмін у гомельскай калоніі №4.