Паліне Шарэндзе-Панасюк неабходная падтрымка



30 верасня 1000 дзён як знаходзіцца за кратамі палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. А 2 кастрычніка яе будуць ізноў судзіць нібы за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Паводле яе мужа Андрэя Шарэнды, Паліне трэба падтрымка. І яе першай аказала сімвалічная хросная Паліны Ізабэль Сантуш, кажа Андрэй Шарэнда:

-Ужо праз некалькі дзён, 2-га кастрычніка, пачнецца чарговае судзілішча над Палінай. Не так даўно стала вядома імя суддзі – гэта Станіслаў Іванюценка. Гэта суддзя Рэчыцкага раённага суда. Зараз я хачу аб’явіць кампанію падтрымкі Паліны. Першы, хто падтрымаў Паліну, гэта еўрадэпутат ад Партугаліі Ізабэль Сантуш. У сваім лісце яна заклікала суддзю безумоўна вызваліць Паліну.

Андрэй звяртаецца да беларускіх дыяспар і іншых арганізацый падтрымаць Паліну перад судом. Гэта можна зрабіць праз звароты да цяперашніх уладаў Беларусі з патрабаваннем вызвалення, акцыі, бандэролькі, невялікія сумы грошай. Хто як зможа. Сям´я Паліны будзе ўдзячна.

Беларускае Радыё Рацыя