Палітзняволенай шматдзетнай маці прад’явілі яшчэ два абвінавачанні
Палітзняволенай маці пецярых дзяцей прад’явілі яшчэ два абвінавачанні. Сёння ў Менгарсудзе на закрытым паседжанні разглядзелі скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай Вольгі Залатар.
З раскладу суда стала вядома, што акрамя «стварэння экстрэмісцкага фармавання» яе таксама абвінавачваюць у «арганізацыі і навучанні дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а яшчэ ў «пасобніцтве да арганізацыі дзеянняў”.
Амаль паўгода шматдзетная маці знаходзіцца за кратамі. Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацыяльных сетак