Палітзняволенаму актывісту Зміцеру Дашкевічу прызначылі яшчэ адзін год калоніі
15 гадоў таму
Такі прысуд суда Барысаўскага раёна. Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы – «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.