Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну скарацілі норму атаваркі
Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга. Яна паведамляе, што цяпер яму дазволена атаварвацца ў турэмнай краме толькі на дзве базавыя велічыні (74 рублі) замест пяці.
Звычайна такія абмежаванні ўжываюцца ў дачыненні да тых вязняў, якіх адміністрацыя прызнае „злосным парушальнікам рэжыму”.
Таксама Вольга піша, што Дзяніс хацеў атрымаць падпіску на газету „Белорусы и рынок”, бо не ведаў, што выдавецтва спыніла сваю працу праз пазбаўленне рэгістрацыі.