Палітзняволеная Наталля Хершэ выходзіць з галадоўкі, якую пачала 22 лютага



Галадоўку ж Наталля распачала з чатырма скаргамі:  1) ёй не даходзілі лісты, 2) яе перавялі ў іншую камеру, 3) вокны камеры не даюць дастатковага святла,  4) няспраўныя вагі.  

Калі Наталля праводзіла першую галадоўку яшчэ ў студзені, то заўважыла, што яе ўзважваюць няправільна — да кожнага кілаграму дадаецца 200 лішніх грамаў. Пра гэта яна паведаміла свайму брату Генадзю:

– Афіцыйна той медагляд, які яны праводзяць, не даводзіць сапраўдныя лічбы вагі зняволенага, які ўвайшоў у галадоўку. Ім выгодна трымаць такія няспраўныя вагі, каб усім, хто абвяшчае галадоўку, у дакументах паказваць дабаўленую вагу. Вось такія фальсіфікацыі нават на такім дробным узроўні. Гэта яе, канешне, шакавала.

Нагадаем, грамадзянку Швейцарыі і Беларусі Наталлю Хершэ асудзілі на два з паловай гады калоніі за тое, што яна сарвала балаклаву амапаўцу, які яе затрымліваў.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя