Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зноў змешчаная ў ШІЗА
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зноў змешчаная ў ШІЗА ў жаночай калоніі №24 «Зарэчча». Ужо чацвёрты раз за два з паловай месяцы.
У карцары жанчына сустрэне свой дзень народзінаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў ейны муж Андрэй Шарэнда. Паводле Андрэя, Паліна тройчы з канца снежня мінулага года трапляла ў ШІЗА: з 29 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023, з 13 студзеня па 23 студзеня і 30 содняў запар – з 28 студзеня па 27 лютага. Праз два тыдні пасля апошняга пакарання жанчыну зноў кінулі ў карцар.
Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка з Берасця. Затрыманая 3 студзеня 2021 года. З таго часу за кратамі. Асуджаная на тры гады пазбаўлення волі.