Палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаук 10 дзён трымае галадоўку



За кратамі ўжо 10 дзён трымае галадоўку палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаук. Яна патрабуе, каб яе лісты даходзілі да адрасатаў, паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. У жанчыны ёсць праблемы са здароўем.

За 65-гадовай Гнаўк „лічацца” чатыры крымінальныя справы. Па дзвюх з іх яе ўжо асудзілі на тры гады хатняй „хіміі”. Аднак зламіць палітзняволеную не атрымалася, таму на яе пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы — нібы за „дыскрэдытацыю Беларусі” і „паклёп на Лукашэнку”.