Палітзняволеную Алену Гнаўк змясцілі ў ПКТ



Палітзняволеную жыхарку Пружанаў Алену Гнаўк яшчэ 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. А цяпер стала вядома, што адміністрацыя калоніі нядаўна змясціла жанчыну ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 24 лютага.

Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной – гэта 32 рублі. Пра гэта піша “Вясна”.

17 чэрвеня Алену Гнаўк асудзілі на 3,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і аштрафавалі на 3200 рублёў. Яе прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

Падтрымаць Алену можна лістамі салідарнасці: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук.