Аліну Гораву, затрыманую праз 2 тыдні пасля першага прысуду, пачнуць судзіць 10 жніўня



Першы раз Аліну затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК, пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.

У зняволенні ў Горавай абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год „хатняй хіміі”.

Ужо 13 чэрвеня яе зноў затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паводле праваабаронцаў, Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.

Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Сасноўскі, які выносіў першы прысуд.

вясна