Палітзняволеную Ларысу Шчыракову перавялі ў гомельскую калонію
16 гадоў таму
Як стала вядома „Гомельскай Вясне”, журналістка і краязнаўца ўжо пачала адбываць тэрмін у жаночай калоніі № 4.
Нагадаем, 31 жніўня Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Палітзняволеная не падавала апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд.
Падтрымаць журналістку: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.