Палітзняволеную Марыну Дуброўскую перавялі з СІЗА пад хатні арышт
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 10 лістапада Марыне Дуброўскай змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Давераную асобу Святланы Ціханоўскай Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных людзей», нагадвае ТГ-канал Zerkalo.
Жанчыне вылучылі абвінавачанне па артыкуле 342-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і змясцілі ў СІЗА, дзе яна знаходзілася 4 месяцы.
Нягледзячы на змену меры стрымання, крымінальная справа супраць Марыны Дуброўскай не закрытая і яна застаецца палітычнай зняволенай.
