Палітзняволеную Насту Лойку этапавалі ў гомельскую жаночую калонію



Палітзняволеную Насту Лойку этапавалі ў гомельскую жаночую калонію.

У Менскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прысудзілі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада „Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Вярхоўны суд 3 кастрычніка разглядзеў апеляцыйную скаргу праваабаронцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Стала вядома, што Насту ўжо перавялі ў папраўчую ўстанову.

Белаорускае Радыё Рацыя