Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пазбаўляюць лістоў і перадач
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пазбаўляюць лістоў і перадач. Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі з 3 студзеня.
Зараз жанчына адбывае пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі № 4. Там яе ўжо тры разы за паўтара месяца змяшчалі ў ШЫЗА.
Муж Паліны Андрэй Шарэнда, які з’ехаў ад пераследу з Беларусі, расказаў Свабодзе, што ціск на ягоную жонку працягваецца.
„Дакладна ведаю, што ў Паліны было 4 парушэнні і мінімум 3 разы яе за гэта змяшчалі ў ШЫЗА. Першыя 2 парушэнні — за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні.3-е парушэнне — за тое, што яна нібыта размаўляла і была ў нейкіх зносінах з кімсьці з палітзняволеных”, — паведаміў Андрэй Шарэнда.
Беларускае Радыё Рацыя
