Палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расею



Палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расею — беларускі бок даў на гэта згоду.

Па словах адваката Антона Гашынскага, маці дзяўчыны і яе бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ пра перавод дачкі ў Расею. Беларускі бок даў згоду, як і сама дзяўчына.

Цяпер сям’я чакае суда ў Расеі, які павінен устанавіць тэрмін адбывання пакарання Сафіі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце „Менск”. Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі.

t.me/viasna96