Палітзняволеную Святлану Лупач пачнуць судзіць 16 кастрычніка
Святлану Лупач затрымалі напачатку траўня глыбоцкія міліцыянты. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.
Суд Глыбоцкага суда пакараў яе спачатку 10 суткамі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прызначылі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА у межах крымінальнай справы. Цяпер яе абвінавачваюць па «народным» артыкуле (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў Першамайскім судзе Віцебску. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.
Беларускае Радыё Рацыя