Палітзняволеную нараджэнку Украіны асудзілі па „справе карагодаў” у Берасці



Суд Берасцейскага раёна 20 лістапада асудзіў да трох гадоў „хатняй хіміі” 51-гадовую палітзняволеную нараджэнку Украіны Алену Дзмітрыеву.

Як піша @viasna_brest, жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па масавай палітычна-матываванай „справе карагодаў”.

Прысуд вынесла Вольга Сухадольская.

Алена Дзмітрыева нарадзілася ва Украіне, мае беларускае грамадзянства, доўгія гады жыла ў Берасці.

Яе затрымалі напачатку жніўня пасля паездкі ў Польшчу па закупы. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.

„Вясна”