Палітзняволены Ігар Лосік даслаў жонцы 17 букетаў кветак
Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак.

Пра гэта Дар’я Лосік распавяла ў інстаграме:
«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна».
Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара.
Кансультант Радыё Свабода, палітзняволены Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня мінулага года. Суд у яго справе ідзе ў гомельскім СІЗА ўжо каля чатырох месяцаў.
На пачатку лістапада споўніцца роўна 500 дзён, як Ігар Лосік знаходзіцца ў няволі.
Беларускае Радыё Рацыя
