Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі
Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку.
Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па „справе Ціханоўскага”. Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар’і Лосік. Чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.