Палітзняволены інвалід другой групы Уладзімір Гундар важыць 55 кг, а раней – 74!



Адданы беларус з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, інвалід 2-й групы з Баранавіч Уладзімір Гундар незаконна ўтрымліваецца ў турэмных умовах. З дыягназам „аблетэрыруючы атэрасклероз” яго не павінны былі падвяргаць арышту і змяшчэнню у памяшканне турэмнага тыпу, нават калі б ён быў насамрэч у чымсці вінаваты. Нягледзячы на закон, інваліда ужо паўгады ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, кажа жонка Гундара Алена:

– Мяркуючы па тым, што яго забіралі з карцара ў камеру на два дні, каб прывесці яго здароўе ў норму, я так разумею, што ў яго зашкальваў ціск. Таму што першыя дні ён не прымаў там таблеткі. Аб’явіў галадоўку, а першыя пяць дзён нават сухую галадоўку, а раз няма ежы і вады – ён не прымаў і таблеткі. Зараз ён важыць 55 кг, а раней важыў 74.

Поўную размову слухайце ў далучаным файле:

Пасля вобыску, які праводзіў КДБ, Уладзіміра Гундара арыштавалі, як саўдзельніка Мікалая Аўтуховіча па справе “аб тэрарызме”. 20 траўня яго асудзілі  на тры гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы. 2 верасня палітвязня Гундара чакае нашмат страшнейшы суд па справе “аб тэрарызме”. Усе расследаванні праходзяць у закрытым рэжыме, як і першы суд.