Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на „Праваабаронцу года-2022”
Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на «Праваабаронцу года-2022».

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, а пасля змешчаны пад варту, разам са старшынём арганізацыі Алесем Бяляцкім і яго намеснікам Валянцінам Стэфановічам. 5 студзеня іх пачнуць судзіць за «кантрабанду арганізаванай групай» і «фінансаванне пратэстаў» — праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калоніі.
Сёлета Уладзіміра вылучылі ў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Праваабаронца года-2022». Таксама на гэтую намінацыю вылучаны праваабаронцы Наста Лойка і Павел Левінаў. Лаўрэата абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя.
