Палітзняволеныя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання
Галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і экс-дырэктар інфармацыйнай кампаніі Дзмітрый Наважылаў застаюцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.
Да Ірыны быў дапушчаны адвакат. Паводле яго слоў, настрой у яе бадзёры. З двума іншымі затрыманымі адвакаты яшчэ не сустрэліся.
Нагадаем, Ірына Леўшына, Кацярына Боева і Дзмітрый Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня і зараз знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Усе яны падазраваныя па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).