Паломніцтва хасідаў у Пінск
Пінск перапоўнены хасідамі – артадаксальнымі габрэямі. Дэлегацыя пілігрымаў з Ізраілю накіроўвалася ва Украіну ў горад Умань, дзе пахаваны духоўны правадыр хасідаў Нахман. Але з-за COVID-19 Украіна зачыніла межы і пілігрымы ўехалі ў Беларусь.
Пінск таксама з’яўляецца знакавым месцам для хасідаў, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін. Тут ёсць два пахаванні паважаных дзеячаў хасідзізму:
– Хоць габрэйскія могілкі як Харлінскае – самыя першыя старыя могілкі, яны хоць і знесеныя, але месцы могілак знакавых фігур захаваліся. Яны не трапілі пад забудову. Так, на вуліцы Завальнай – месца магілы сына заснавальніка хасідзізму Бааль Шэм Това, тут пахаваны яго сын Цві. Я сам назіраў, што там праводзілі малітвы. А на Карэнінскіх габрэйскіх могілках = заснавальнік каралін-столінскай галіны хасідзізму Аарон першы.
Па падліках Пінскага габрэйскага таварыства, у горадзе знаходзіцца каля 600 хасідаў і штодня іх колькасць большае, бо частка пілігрымаў з Ізраілю спачатку завітала ў Менск і Бабруйск. Верагодна, што каля тысячы хасідаў сустрэнуць у Пінску габрэйскі Новы год, які выпадае на 19-е верасня.
Беларускае Радыё Рацыя