Палуцкая: Наша радыё дало магчымасць падыхаць свабодай
У Гародні ў межах HrodnaMediaROOM, што ладзіцца ў цэнтры гарадскога жыцця, былая рэдактарка першага незалежнага радыё НБК Ніна Палуцкая зладзіла практыкум па гісторыі журналістыкі.
Радыё НБК ў Гародні праіснавала з 1993 па 1996 год і яно стала для гарадзенцаў невялікім адчуваннем свабоды.
Кажа Ніна Палуцкая:
– Далі магчымасць даведацца, што існуе не абавязкова заскарузлае, савецкае радыё. А яно можа быць свабодным, вясёлым, з нармальнымі інтанацыямі, з нармальнымі людзьмі.
Для аднаго з арганізатараў сустрэчы, журналісткі Вольга Корсун, сустрэча з Нінай Палуцкай – гэта сустрэча з легендай беларускай журналістыкі:
– Мы запрасілі чалавека, які стаяў ля вытокаў незалежнай журналістыкі Гарадзеншчыны. У 90-х гадах стварыў тут першае незалежнае радыё. Таму нам было вельмі важна захаваць успаміны пра той час, пра тое, як стваралася гэтае радыё. Яе шмат хто ведае і ў прафесійнай сферы, і сярод гарадзенцаў. Мы хацелі, каб гэты чалавек прыехаў, расказаў пра сваё жыццё, чым займаецца зараз. Я думаю, што спадарыні Ніне было прыемна зноў прыехаць у Гародню, адчуць сябе запатрабаванай.
Пляцоўка HrodnaMediaROOM стала месцам сустрэчы з вядомымі беларускімі журналістамі і медыя-экспертамі. На сустрэчу з гарадзенцамі ўжо прыязджалі Аляксандр Фядута, Ягор Марціновіч і Юлія Слуцкая.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)