Паляк спрабаваў правезці у Беларусь 112 кілаграмаў сала
Беларускія мытнікі з Берасця пры дапамозе сканэра знайшлі у аўтамабілі грамадзяніна Польшчы 112 кілаграмаў кантрабанднага сала.
Свіное сала было схаванае паўсюль: у топліўным баку, бамперах, — ва ўсіх закутках і нават у дадатковым газавым баку. Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта паведаміла, што справу перададуць у суд.
Кантрабанда сала ў Беларусь можа прынесці значны прыбытак, з-за немалой розніцы украінскіх і беларускіх цэнаў на гэты прадукт.
Паводле: interia.pl
