Палякі затрымалі на мяжы з Беларуссю двух лівійцаў
У выходныя ў Польшчы непадалёк ад мяжы з Беларуссю затрымалі двух лівійцаў. Цяпер іх правярае Агенцтва ўнутранай бяспекі, бо адзін з іх прыехаў з Бельгіі, а другі выкарыстаў фальшывы пашпарт.
Паводле інфармацыі польскай радыёстанцыі RMF FM, затрыманыя ехалі на аўтамабілі з бельгійскімі нумарамі. Польскія службы бясьпекі цяпер правяраюць, ці маюць затрыманыя сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі або злачыннымі групамі.
Лічыцца, што да гэтага часу каля 500 грамадзян Бельгіі ўступілі у шэрагі баевікоў гэтак званай «Ісламскай дзяржавы». Як піша французскае агенцтва AFP, Лівія можа быць новым напрамкам пагрозы ад гэтай арганізацыі.
