Паляшук выкапаў у двары снарад часоў вайны
На Піншчыне мясцовы жыхар на ўласным падворку падчас правядзення зямельных працаў знайшоў снарад часоў Другой сусветнай вайны. Ліквідацыю знаходкі праводзіла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі №5526, якая дыслакуецца ў Берасці.
„Паведамленні пра такія небяспечныя знаходкі нярэдкасць, асабліва ў вясенне-летні перыяд”, – адзначае ратавальнік, спецыяліст па выбуховым прыладам Мікалай Ляшкевіч:
– Артылерыйскі гаўбічны боепрыпас, наш ці ўзброеных сіл фашысцкай Нямеччыны. Адносіцца да катэгорыі небяспечнасці №1. Маюцца сляды ўзрывальніка на боепрыпасе, калі ён стане сухім, то можа быць небяспечны, тым больш лета гарачае, можа здэтанаваць.
Па інфармацыі ратавальнікаў, шмат боепрыпасаў часоў Першай і Другой сусветных войнаў захавалася на Палессі і гэта абумоўлена тым, што балоцістая глеба не заўжды давала выбухнуць снарадам і добра іх захоўвае.
Беларускае Радыё Рацыя
