Паляванне на журналістаў „Белсату” у Беларусі



У Беларусі ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў. І бадай больш за ўсіх ужо пацярпелі журналісты тэлеканала „Белсат”.

Апошнія звесткі па затрыманых супрацоўніках паведаміла дырэктар тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская:

– Затрыманыя дзве нашыя журналісткі ў Менску, а таксама яшчэ адзін журналіст – гэта Ірына Слаўнікава, Кацярына Ткачэнка і Стась Івашкевіч. Вядома, што затрымана дзве асобы ў Гародні – гэта Аляксей Кайрыс і Аляксандр Саенка. Таксама праўдападобна, што ў Гомелі затрыманы Яўген Меркіс.

Як адзначае Агнешка Рамашэўская, тэлеканал цяжка заблакаваць, бо ён вяшчае праз спутнік, а вось інтэрнэт старонку „Белсата” давялося перавесці на іншы дамен:

– Вядзем трансляцыю праз спадарожнік, таму яе немагчыма адключыць. Думаю, што менавіта таму палююць на журналістаў „Белсата”. Наша старонка заблакаваная, таму яна перанесеная з belsat.eu на beltv.info.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя