Памерла абаліцыяністка Тамара Чыкунова
31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія паведаміў, што ў Італіі пайшла з жыцця абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання і ўдзельніца кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова (1948-2021).
Каўнас 2016 год, Тамара Чыкунова выступае на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.
Тамара Чыкунова, пасля таго, як у Ташкенце расстралялі яе адзінага сына, заснавала арганізацыю „Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” і прысвяціла сваё жыццё змаганню супраць смяротнага пакарання.
Тамара Чыкунова гаварыла дзейнасць супраць смяротнага пакарання: “Мы не апраўдваем злачынцаў, мы гаворым: “Нельга забіваць”.
Менск 2015 год, Тамара Чыкунова выступае на адкрыцці фотавыставы Сяргея Балая „Вышэйшая мера”.
За сваю дзейнасць Тамара Чыкунова адзначана германскай Нюрнбергскай прэміяй у абарону правоў чалавека (2005), медалём Нацыянальнай кансультатыўнай камісіі Францыі па правах чалавека «Свабода, Роўнасць, Братэрства» (2005), медалём італьянскага горада Генуя ў рамках руху «Гарады за жыццё – гарады супраць смяротнага пакарання» (2009), французскім нацыянальным ордэнам Ганаровага Легіёна (2010). Была намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру 2005.
Беларуская Радыё Рацыя