Памерла маці Міхаіла Жызнеўскага
У Гомелі на 61-м годзе жыцця не стала маці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага.
Ніна Васільеўна сышла з жыцця ў шпіталі, куды яе забралі па прычыне высокай тэмпературы. У апошнія месяцы жыцця яна скардзілася на кепскае самаадчуванне, мела праблемы з сэрцам. У лютым гэтага года амбасадар Украіны ў Беларусі перадаў Ніне Жызнеўскай інвалідны вазок.
З моманту пахавання яе мужа, Міхаіла Жызнеўскага-старэйшага, не прайшло і 40 дзён. Пра дату і час пахавання будзе паведамлена пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
