Памежнікі затрымалі групу нелегалаў з В’етнама
Беларускія памежнікі затрымалі восем грамадзян В’етнама, якія спрабавалі незаконна перасекчы беларускую дзяржаўную мяжу, паведамілі ў ДПК рэспублікі.
„У Гарадзенскім раёне ў памежнай зоне каля населенага пункта Ліхачы за спробу парушэння мяжы затрымана група з васьмі грамадзян В’етнама”, – паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Нелегальныя мігранты змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гарадзенскай памежнай групы для наступнага высвятлення з удзелам перакладчыка, паведамілі памежнікі.
Па іх словах, таксама высвятляюць тых, хто дапамагаў нелегалам дабрацца да мяжы.
У ГПК адзначылі, што чарговая спроба парушэння беларуска-літоўскай мяжы здзейсненая выхадцамі з Паўднёва-Усходняй Азіі.
У канцы мінулага месяца беларускія і літоўскія памежнікі правялі аперацыю па затрыманні шасці в’етнамцаў, якім удалося нелегальна перасекчы мяжу і трапіць на тэрыторыю Літвы.
„Дваіх нелегалаў ўжо затрымлівалі за незаконнае перасячэнне мяжы”, – сказалі ў ДПК.
У дачыненні да гэтай групы нелегалаў распачаты крымінальныя справы за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.