Памежнікі знайшлі гарадзенак, якія заблукалі ў лесе
Увечары 20 верасня на памежны пост «Ліхачы» звярнуліся па дапамогу ў пошуку жанчын, якія пайшлі збіраць журавіны. Як высветлілася, у гэты дзень трое жыхарак Гародні, якія адпачывалі ў дачным пасёлку ў Гарадзенскім раёне, адправіліся ў памежную зону для збору лясных ягад.
Ужо ўвечары, сабраўшы поўныя кошыкі, яны зразумелі, што страцілі арыентоўку на мясцовасці і патэлефанавалі знаёмым з просьбай аб дапамозе, якую тыя своечасова перанакіравалі памежнікам. Сувязь з жанчынамі, якія, як высветлілася, знаходзіліся ў раёне возера Чортава, падтрымлівалі з дапамогай мабільнай сувязі.
Раніцай 21 верасня вайскоўцы пагранічнага паста «Ліхачы», памежнай камендатуры „Парэчча”, сумесна з ратавальнікамі і міліцыяй непадалёк ад вадаёма знайшлі ўсіх трох аматарак лясной ягады, якія шчасна вярнуліся дадому.
Фота Shumilino.by