Памежны камітэт назваў колькасць бежанцаў, якія прыбылі ў Беларусь з Украіны
Баявыя дзеянні ва Украіне абярнуліся для мясцовых жыхароў гуманітарнай катастрофай і выездам з краіны. Напрыклад, толькі ў Польшчу па стане на 18 сакавіка прыбыло больш за 2 мільёны ўкраінскіх бежанцаў. Едуць яны і ў Беларусь. Як паведаміў Памежны камітэт, з пачатку баёў іх колькасць перавысіла 6 тысяч чалавек.
«З 24 лютага з украінскай тэрыторыі ў Беларусь праехалі 4090 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу – 1872, праз Літву – 118, Латвію – 17», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
За апошнія суткі ў Беларусь прыбылі 772 грамадзяніны Украіны.
У Памежным камітэце адзначылі, што пасля прыбыцця ў Беларусь усім аказваецца неабходная дапамога. У тым ліку медыцынская і псіхалагічная. Тым, хто мае патрэбу ў жыллі, часова прадастаўляюцца месцы для пражывання.
Фота: Беларусь 4