Памежны камітэт прагназуе чэргі на польскай мяжы
Дзяржпамежкамітэт прагназуе чэргі на мяжы ў пачатку верасня. Пра гэта TUT.BY распавялі ў прэс-службе ведамства.
Чэргі могуць з’явіцца ў сувязі з адменай з 1-га верасня абмежавання, згодна з якім выязджаць за межы ЕАЭС (раней – Мытнага саюза) на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён. У ДПК адзначылі, што больш за ўсё верагодныя цяжкасці на беларуска-польскай мяжы. Акрамя адмены абмежавання «адзін раз у 8 дзён”, на гэта могуць паўплываць рамонт моста праз раку Заходні Буг у пункце пропуску «Дамачава».
Для ўпарадкавання транспартнага патоку і эканоміі часу чакання ў Дзяржпамежкамітэце рэкамендуюць пры планаванні паездкі скарыстацца сэрвісам «Чэргі на мяжы».
Акрамя таго, з верасня бягучага года ў пункце пропуску „Брэст” уводзіцца сістэма электроннай чаргі. А ў 2017 годзе сістэма электронных чэргаў будзе ўведзена ў пунктах пропуску «Дамачава», «Беняконі», «Бераставіца», «Брузгі», «Катлоўка» і «Прывалка».