Памочніцы Віктара Бабарыкі выставілі абвінавачванне



Памочніцы Віктара Бабарыкі ў «Белгазпрамбанку» Алене Карагачавай 9 ліпеня выставілі абвінавачванне.

Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімір Сазанчук. Іншыя падрабязнасці расказаць абаронца ня змог, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Алену затрымалі вечарам 1 ліпеня, як мяркуецца, каля крамы ў Каменнай Горцы ў Менску. Паводле словаў яе мужа, яна прапрацавала ў «Белгазпрамбанку» больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочніцай Віктара Бабарыкі.

Беларускае Радыё Рацыя