Памятка правілаў паводзін грамадзян на самаізаляцыі
На Берасцейшчыне абласны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі падрыхтаваў памятку правілаў паводзін для грамадзян, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Адпаведны матэрыял змешчаны таксама на афіцыйным сайце ўстановы. Нагадаем, што ад 26-га сакавіка ўсе грамадзяне, якія вяртаюцца з краін, дзе ёсць выпадкі каронавірусу, павінны знаходзіцца на двух тыднёвай самаізаляцыі.
Усе гэтыя асобы трапляюць пад нагляд медыкаў, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Вера Селюжыцкая:
– Тыя, хто прыбывае з-за мяжы, яны абавязаныя самаізалявацца, выклікаць лекара на дом. Ні ў якім разе не наведваць паліклініку. Усе гэтыя грамадзяне бяруцца пад штодзённае медыцынскае назіранне ў лекавай установе. Біяматэрыялы іх, а з дадзеным выпадку гэта мазок з роту і носу, абследуецца на носьбіты каронавірусу.
Шэсць асноўных правілаў самаізаляцыі ад эпідэміёлагаў: заставацца дома на працягу 14 дзён, забяспечыць дастаўку прадуктаў першай неабходнасці, мінімізаваць кантакты, сачыць за асабістай гігіенай, часцей праветрываць памяшканне ды карыстацца аднаразовымі насавымі сурвэткамі.
Беларускае Радыё Рацыя