Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Варшаве
Акцыя «Вяртанне імёнаў» прайшла каля «Катыньскага каменя» на Замкавай Плошчы. Удзельнікі прачыталі каля 300 імёнаў людзей, якія загінулі ў вынніку вялікага тэрору. Гаворыць, арганізатар «Вяртання імёнаў», Валянціна Чубарава:
— Мне здаецца, што мы знайшлі нейкі правільны фармат у гэтым сэнсе, бо прыходзяць людзі, і палякі, і беларусы, і украінцы, для якіх гэта таксама важна, і якім блізкая гэтая інтанацыя, блізкае гэтае стаўленне да ахвяр, і якія адчуваюць наколькі гэта нас аб’ядноўвае і наколькі важна прачытаць гэтыя імёны.
Даніну памяці ахвярам савецкіх рэпрэсій аддавалі прадстаўнікі розных дыяспар Варшавы, сярод якіх і беларусы. Працягвае беларускі журналіст, Аляксандр Папко:
— Мы павінны памятаць гэтых людзей называючы імёны. Мы адчароўваем гэтую статыстыку. Тысячы не шкада. А вось калі мы ведаем імёны гэтых людзей, хто чым займаўся, то разумеем, што былі забітыя жывыя людзі. Дзяржаўны улады забівалі жывых людзей і гэта не павінна паўтарыцца.
Апроч расстраляных у 1937-38 гадах, былі ўшанаваны ахвяры Галадамору, які меў месца ва Украіне ў 1933 годзе.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава