Памяці герояў бітвы пад Крутамі
102 гады таму пасля вызвалення сталіцы УНР Кіева ад бальшавіцкай навалы на Аскольдавай гары былі ўрачыста перапахаваныя парэшткі герояў бітвы пад Крутамі.
Пра іх подзвіг распавядае сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая.
– На дапамогу прышлі шкаляры, студэнты. Усяго іх было 520 чалавек. Маскоўская навала налічвала ў дзесяць разоў болей. Але на некалькі дзён была затрыманая гэтая армія. Некалькі дзён яны не маглі ўзяць Кіеў, і за гэты час Цэнтральная Рада падпісала пагадненне з еўрапейскімі краінамі і была вызнана як самастойная дзяржава. Лёс краіны часам вызначаецца некалькімі студэнтамі, некалькімі днямі, калі здаецца, што мы такія маленькія і што мы можам?
„Dulce et decorum est pro patria mori!” (Салодка і добра памерці за Радзіму). Менавіта з гэтага выказвання на лацінскай мове пачаў сваю прамову Міхаіл Грушэўскі на пахаванні удзельнікаў бою пад Крутамі ў Кіеве на Аскольдовой гары 19 сакавіка 1918 году. Тады ў Кіеў прывезлі 18 памерлых пад Крутамі байцоў Студэнцкага курэня, якіх удалося знайсці на поле бою і ідэнтыфікаваць. Іх целы сустрэла на вакзале працэсія, якая прайшла да месца ўрачыстага пахавання.
Асноўнай прычынай удзелу недасведчаных маладзёнаў у баях пад Крутамі была нерашучасць кіраўніцтва Цэнтральнай Рады, якое баялася раз’юшыць расейскіх бальшавікоў стварэннем рэгулярнага ўкраінскага войска.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск