Памяці тых, хто загінуў у першы дзень вайны



У Слоніме на канале Агінскага адбылося ўшанаванне тых, хто загінуў у першы дзень вайны 22 чэвеня 1941 года.

Мерапрыемства адкрыў слонімскі журналіст і краязнавец Васіль Афанасік. Ён адзначыў, што вайна яшчэ не закончана, пакуль па-людску не пахаваны апошні салдат. Дзесяткі тысяч воінаў паляглі на слонімскай зямлі. А колькі іх знеслі ў нябыт плыні Зяльвянкі, Шчары, Грыўды, Ісы…

Пасля выступлення Васіля Афанасіка, праваслаўны святар прачытаў малітву і пад гукі аркестра на ваду былі апушчаны два вянкі ў памяць тых, хто загінуў у першы дзень вайны.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара