Памяці Юрася Бушлякова



Футбольны матч, прысвечаны памяці мовазнаўцы Юрася Бушлякова, зладзілі ў Менску ягоныя сябры-пісьменнікі і журналісты. Традыцыю збіраць літаратараў, каб разам пагуляць у футбол, запачаткаваў яшчэ ў 90-х гадах.

juras_712

Пра тое, як падчас такіх гульняў вяліся навуковыя спрэчкі наконт спартовай тэрміналогіі расказвае ўдзельнік матчу Серж Мінскевіч:

– Мы яшчэ спрачаліся – “кутні” ці “кутавы”. Пасля хтосьці прыдумаў “заўзець”. Я казаў, што ў Насовіча ёсць “забірацца”  – “забірацца за каманду”. Вось такія спрэчкі былі, і тут выпрацоўвалася спартовая тэрміналогія: “брамнік” ці “брамкар”, “стрэліў” ці “забіў”? Юрка – ён жа мовазнаўца. Я сустракаўся з ягонай маці, і яна сказала: дзякуй вам, што вы гуляеце і ўспамінаеце Юрася.

Футбольныя матчы памяці Юрася Бушлякова праводзяцца ўжо трэці год запар. Традыцыйна яны пачынаюцца хвілінай маўчання, падчас якой гульцы згадваюць у думках таго, хто ўжо ніколі не выйдзе з імі на футбольнае поле.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org