Памяці знаўцы прыроды Палесся
У Пінску ўзгадалі фатографа і эколага Аляксея Дуброўскага. Ён аўтар некалькіх сотняў артыкулаў, прысвечаных праблемам экалогіі і гісторыі, якія рэгулярна з’яўляліся ў беларускім і замежным друку. За гэта атрымаў узнагароду Беларускай асацыяцыі журналістаў. 5 год таму ў Пінску на 67-годзе ён пайшоў з жыцця.
Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што Дуброўскі быў апантаны сваёй справай:
– Ужо некалькі гадоў таму пайшоў з жыцця вельмі паважаны наш экскурсавод, краязнаўца і эколаг – Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі. І калісьці было такое, што Аляксей Мікалаевіч сказаў: калі я хаджу па гэтых балотах і усё гэта паказваю, а я адзіны на гэтай прасторы спецыяліст эколаг-біёлаг.
Аляксей Дуброўскі — знаны краязнаўца Палесся. Ягонаму аўтарству належаць дзясяткі артыкулаў на тэму гісторыі і культуры краю, распрацаваныя турыстычныя маршруты, выдадзены кнігі і фотаальбомы аб прыродазнаўстве Палесся.
Дуброўскі працяглы час працаваў інжынерам у Пінскім праектным інстытуце меліярацыі, у навуковым аддзеле парку “Белавежская пушча”. У часы перабудовы падтрымаў Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”, быў дэпутатам Пінскага гарсавета.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя