Памяці знаўцы прыроды Палесся
Сем год таму ў Пінску не стала вядомага эколага, фатографа і краязнаўца Аляксея Дуброўскага.
Ён адзін з першых у краіне асудзіў меліярацыю Палесся, а ў сваёй кнізе “Палігон” узняў праблему існавання дачарнобыльскай радыяцыі на Століншчыне ў раёне Мярлінскага палігону.
Па словах намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, постаць Дуброўскага нельга кімсьці замяніць:
– Кажуць, што вось няма незаменных. Не. Гэта няпраўда. Гэта ўсё выдумалі ў сталінскія часы. Калі чалавек быў носьбітам пэўных ведаў і пэўнай харызмы, ніяк мы іншым яго не заменім. Няма клона такога, каб замяніць гэтага чалавека. Як ехалі сюды шведы, галандцы, французы, яны ехалі да Дуброўскага. І Дуброўскі быў сімвалам прыродазнаўчых экскурсій па Палессі.
Таксама Аляксей Дуброўскі вядомы, як грамадскі дзеяч. Амаль на працягу дзесяці год ён з’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org