Памёр абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі



Пра смерць Барыса Дуброўскага паведаміла ў Фэйсбуку ўдзельніца Курапацкай варты Наталля Саматыя. Ніна Багінская распавяла, што 17 сакавіка вярталася з Дуброўскім у 19 гадзін з «курапацкай варты». Спадар Барыс упаў на траву са сцяжынкі, людзі, якія былі побач, выклікалі хуткую. Дактары спрабавалі яго рэанімаваць, але ён ужо памёр. Цяпер цела Дуброўскага знаходзіцца ў моргу.

Барыс Дуброўскі са сцягам

Барыс Дуброўскі ўдзельнічаў у Курапацкай варце цягам двух гадоў, хадзіў туды двойчы на тыдзень – па аўторках і пятніцах. Заўжды стаяў з 16 да 20 гадзін. Ён кепска чуў, але ездзіў падтрымліваць паплечнікаў у суды, а сёлета сам быў аштрафаваны за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць Беларусі. Год таму на варце Барыса Дуброўскага збілі наведнікі рэстарана «Поедем поедим».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча