Памёр баранавіцкі музыкант Валер Шыла



24 студзеня памёр Валер Шыла – баранавіцкі саксафаніст і беларускі патрыёт. Пра гэта паведаміла выданне intex-press.

Валер Шыла нарадзіўся 10 студзеня 1970 года ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ №5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасля працягнуў адукацыю ў Германіі.

Працаваў выкладнікам у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Менску. Яго вучні пазней паступалі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Апошнія гады Валер Шыла цяжка хварэў на анкалогію, змагаўся з ракам, перанёс некалькі аперацый. Выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

Валер Шыла быў ведамы таксама як шчыры беларускі патрыёт, удзельнік намётавага мястэчка 2006, быў затрыманы падчас яго  разгону. Быў ўдзельнікам украінскага Майдану 2014 году.

Светлая памяць…