Памёр берасцеец Генадзь Шутаў, смяротна паранены сілавікамі
У ваенным шпіталі Менска памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў.
Як кажуць відавочцы, Генадзь не біўся, не канфліктаваў – проста ішоў. Стрэл, які ён атрымаў, быў, лічаць людзі, з якімі гаварылі родныя, зроблены з даху будынка.
Сваякі двое сутак не маглі знайсці Генадзя Шутава. Высветлілі, што яго даставілі спачатку ў Берасцейскую абласную лякарню, а затым верталётам пераправілі ў ваенны шпіталь у Менск. Сёння, 19 жніўня, а 10:20 ён памёр.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by